Второй день лагеря "Наследники традиций"

26.03.2024

Каб разгадаць нацыянальны код беларуса, другі дзень у аздараўленчым лагеры быў прысвечаны роднай мове. Быў праведзены турнір «Знаўца беларускай мовы», дзе дзеці даведаліся шмат цікавых слоў на роднай мове, а таксама арганізавана праца творчага выдавецтва “Роднае слова” по стварэнні слоўніка-маляванкі беларускіх слоў. Выхаванцы лагера наведалі раённую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Па старонках прачытаных кніг”. Атрады намагаліся выявіць, хто лепш ведае прачытаныя творы, але як заўсёды перамагло сяброўства. Таксама  супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі ўвазе хлопчыкаў і дзяўчынак лялечны спектакль “Вясенняя казка”, а самыя актыўныя гледачы паспрабавалі сябе ў ролі герояў казкі “Церамок”. У такі цудоўны дзень мы завіталі ў тэатр батлейку, дзе праглядзелі спектакль “Тры жытнія каласкі”, які навучыў хлопчыкаў і дзяўчынак дабрыні і ўзаемадапамозе. Менавіта гэтыя словы папоўняць сёння воблака слоў.